Вырашыўшы паабедаць па-хуткаму, ён загітаваў калег замовіць бургеры з дастаўкай. Але калі справа дайшла да адпраўкі заяўкі, высветлілася, што якраз іх офіс знаходзіцца ў «мёртвай зоне». Па незразумелых прычынах, ён не ўваходзіць у зону дастаўкі ў адрозненне ад усіх суседзяў.

Не пагадзіўшыся з такой несправядлівасцю, мінчук вырашыў знайсці абыходны шлях. Тэлефанаваць у рэстаран і высвятляць, у чым тут праблема і як выправіць гэтую памылку, ён паленаваўся. А паколькі ён ведаў, як працуюць сайты, то крыху «паваражыў» над кодам пацвярджэння замовы, замяніў у патрэбным месцы true на false і неўзабаве сустракаў свае бургеры.

Дарэчы, дастаўка на Дамброўскую, 9 па-ранейшаму не працуе.

Карта дастаўкі на 2 сакавіка.

Карта дастаўкі на 2 сакавіка.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?