Смяротны наезд адбыўся 1 сакавіка, каля 20.00, каля вёскі Лесава Полацкага раёна, паведамілі ва УУС Віцебскага аблвыканкама.

Паводле папярэдняй інфармацыі, 47-гадовы кіроўца Ford Focus ехаў па трасе Мурашкі — Загацце і ўчыніў наезд на ляжачага на праезнай частцы дарогі 70-гадовага мужчыну.

У выніку ДТЗ пенсіянер ад атрыманых траўмаў памёр на месцы здарэння. Вядома, што мужчына не быў абазначаны святлоадбіўнымі элементамі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0