Дэпутаты Еўрапарламента прагаласавалі за пазбаўленне кандыдата ў прэзідэнты Францыі Марын Ле Пен парламенцкага імунітэту з-за публікацыі ў твітары фатаграфій з выявай жорсткага гвалту, які чыняць баевік групоўкі «Ісламская дзяржава», піша ВВС.
Следчыя органы Францыі пачалі расследаванне ў дачыненні да Ле Пэн пасля таго як у снежні 2015 года яна размясціла ў сваім мікраблогу тры здымкі, на якіх баевікі ІД забіваюць закладнікаў, сярод якіх — амерыканскі журналіст Джэймс Фоўлі.
Парламенцкі імунітэт Ле Пэн гарантаваў ёй абарону ад крымінальнага пераследу, аднак рашэнне парламентарыяў азначае, што цяпер супраць яе можна заводзіць крымінальныя справы.
Згодна з французскім заканадаўствам, публікацыя падобных здымкаў можа карацца турэмным тэрмінам да трох гадоў або штрафам у памеры 75 тысяч еўра.
Марын Ле Пэн, якая ўзначальвае партыю «Нацыянальны фронт», лічыцца адным з фаварытаў перадвыбарнай гонкі.
Ле Пен абяцае, што ў выпадку перамогі на прэзідэнцкіх выбарах скароціць ўзаемадзеянне з органамі Еўрасаюза і паспрабуе выйсці з еўразоны, вярнуўшы сваёй краіне франк ў якасці нацыянальнай валюты.
Акрамя таго, Ле Пэн выступае за вывад узброеных сіл краіны з-пад камандавання НАТА, абмежаванне іміграцыі (у тым ліку з краін, населеных ў асноўным мусульманамі) і абмежаванне легальнай міграцыі, у тым ліку з іншых краін ЕС.
Першы тур выбараў прэзідэнта Францыі запланаваны на 23 красавіка.