Сістэма праваахоўных органаў Расіі працягвае наступаць на арганізаваную злачыннасць і яе прадстаўнікоў — «зладзеяў у законе». Пасля гучных арыштаў самых уплывовых «зладзеяў у законе», якія вядуць сваю дзейнасць у Расіі, МУС Расіі абвясціла ўсіх «законнікаў»-беларусаў персонамі нон грата, прычым да канца іх дзён, піша crimerussia.com.

Вядома, што радыкальнае рашэнне ў дачыненні да «тытулаваных» беларусаў прыняў асабіста міністр МУС Расіі Уладзімір Калакольцаў. Аб ім беларускіх «законнікаў» апавясцілі супрацоўнікі ГУУР МУС Расіі. Цяпер знаходжанне «каранаваных» беларусаў у Расіі лічыцца непажаданым, для іх дзейнічае пажыццёвая забарона на ўезд у краіну.

«Зладзеяў у законе» ў Беларусі няшмат, і большасць з іх — «хрэснікамі» скандальнай дубайскай «сходкі». Гэта Павел Алексяевіч («Паштэт»), Аляксандр Мядзведзеў («Медзведзяня»,) Алег Герасімовіч («Муму») і Руслан Лебедзеў («Лебедзь»). Тытул усіх чацвярых знаходзіцца пад пытаннем.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?