Больш за 200 фур і 300 легкавых аўто чакаюць выезду з Беларусі. Такая інфармацыя размешчана на сайце Дзяржпагранкамітэта.

Па аператыўнай інфармацыі на 8.00 3 сакавіка, у чарзе на выезд з Беларусі ў Літву ў пункце пропуску «Каменны Лог» знаходзіцца 70 фур, у «Беняконях» - 21 грузавы аўтамабіль, у «Катлоўцы» - 30, у «Прывалцы» - 20 аўтамабіляў.

Выезду ў Латвію ў «Урбанах» чакаюць 65 грузавікоў.

На беларуска-польскай мяжы 314 легкавых аўтамабіляў зарэгістравана ў чарзе на выезд з Беларусі. У пункце пропуску «Брузгі» — 57, у «Бераставіцы» — 77, у «Дамачаве» — 30, у «Брэсце» — 150 машын.

На мяжы з Украінай чэргаў з аўтамабіляў няма.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?