Асноўныя тэрыторыі для ўзвядзення буйнапанэльнага жылля ў сталіцы ў найбліжэйшы час назваў намеснік старшыні Мінгарвыканкама Віктар Лапцеў, перадае карэспандэнт агенцтва «Мінск-Навіны».
Гэта Лошыца, Чыжоўка-6А (вуліца Карзюкі), раён вуліцы Алібегава, тэрыторыя былой вёскі Сухарава. Віктар Лапцеў таксама дадаў, што пад жыллёвае будаўніцтва часткова адведзены тэрыторыі в/ч на вуліцах Кабушкіна — Шышкіна і ў Масюкоўшчыне.
У гэтым годзе ў горадзе ўвядуць у эксплуатацыю 664 тыс. кв. м жылля, у тым ліку 45 тыс. — для шматдзетных сем'яў, 7 тыс. — арэнднага.