Міністр спорту Расіі Павел Калабкоў паабяцаў, што на матчы чэмпіянату свету па футболе, які павінен адбыцца ў Расіі ў 2018 годзе, а таксама на Кубак канфедерацый-2017 не дапусцяць футбольных хуліганаў, паведамляе ВВС.

«Усе пытанні з пункту гледжання забеспячэння бяспекі будуць вырашаныя. Уведзены так званы пашпарт заўзятара — FanID. Зразумела, што ультрас і футбольныя хуліганы, якія парушаюць правілы паводзін, да якіх ужытая адміністрацыйная забарона на наведванне спаборніцтваў, на стадыёны не пройдуць», — заявіў міністр, адказваючы на пытанні ў Грамадскай палаце 3 сакавіка.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?