Аляксандр Захарчанка. Фота: Віктар Драчоў / ТАСС

Аляксандр Захарчанка. Фота: Віктар Драчоў / ТАСС

Захарчанка нагадаў, што «ДНР» прадавала вугаль і атрымлівала грошы, але неўзабаве пазбавілася гэтай магчымасці пасля блакавання былымі ўдзельнікамі АТА участкаў чыгункі, па якіх перавозіліся грузы з непадкантрольнай Кіеву тэрыторыі Данбаса.

«Мы адсякаем усе сувязі з Украінай, з якой ваюем. Так, прадавалі вугаль, каб атрымліваць грошы і плаціць зарплату тут. Але праз тое, што мы навучыліся жыць у блакадзе, мы аб'яўляем блакаду Украіне», — сказаў ён на прэс-канферэнцыі ў пятніцу.

На пачатку лютага ўкраінскія актывісты заблакавалі чыгунку блізу горада Бахмут ў Данецкай вобласці з мэтай «не дапусціць гандаль з сепаратыстамі».

Таксама заблакавалі праз тры дні пасля абвастрэння ўзброенага канфлікту ў Данбасе дарогу каля горада Аўдзееўка.

Сітуацыя ў Данбасе рэзка абвастрылася 29 студзеня. Абодва бакі тады ўзаемна абвінавацілі адзін аднаго ў абвастрэнні сітуацыі ў Данбасе.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?