Беларуская міліцыя ў «ліхія» 90-я змагла забяспечыць правапарадак і адрадзіць аўтарытэт дзяржавы. Аб гэтым Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка заявіў сёння, выступаючы на ўрачыстым сходзе ў гонар 100-годдзя ўтварэння беларускай міліцыі, перадае БЕЛТА.

Як адзначыў кіраўнік дзяржавы, першыя гады станаўлення міліцыі ў час утварэння незалежнай Беларусі праходзілі ва ўмовах амаль поўнага абвалу эканомікі і дэградацыі ўсіх сфер жыцця грамадства.

«Плюс да гэтага разгул злачыннасці і відавочная слабасць улады - такая карціна пачатку «ліхіх» дзевяностых гадоў. Беларускаму народу спатрэбілася абарона, спатрэбілася надзейнае плячо. І мы з вамі змаглі вярнуць упэўненасць народа ў заўтрашнім дні, забяспечыць правапарадак і адрадзіць аўтарытэт дзяржавы», - заявіў Аляксандр Лукашэнка.

Прэзідэнт падкрэсліў, што за час свайго існавання беларуская міліцыя справамі і ўчынкамі заваявала аўтарытэт і ўсенародную падтрымку. «Без перабольшання можна гаварыць аб тым, што гісторыя органаў унутраных спраў - гераічны летапіс самаадданага і самаахвярнага служэння Айчыне многіх пакаленняў лепшых яе сыноў і дачок», - сказаў беларускі лідар.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0