У інтэрнэце з'явіўся кліп, які бізнэсовец і былы саўладальнік «Трайпла» Уладзімір Япрынцаў падарыў Уладзіміру Пуціну.

Але не як прэзідэнту Расіі, а як заслужанаму трэнеру Расійскай Федэрацыі і майстру спорту па самба і дзюдо.

«Гэта падарунак Пуціну асабіста ад Уладзіміра Япрынцава і ад самбісцкага братэрства. Проста так здарылася, што гэты чалавек — прэзідэнт Расіі, але не трэба шукаць ніякай сувязі», — тлумачаць сябры Уладзіміра Япрынцава.

Кліп да песні суправаджаецца рознымі кадрамі з Пуціным, у тым ліку і спартовых. Уладзіміра Япрынцава на гэтых кадрах няма.

Песню выконвае бард Анатоль Длускі.

Дарэчы, Длускі сёння працуе ў Дэпартаменце аховы МУС, узначальвае Цэнтр культурна-выхаваўчай работы Мінскага абласнога упраўлення.

Прыпеў песні-прысвячэння гучыць так:

Путин,Твое надежное плечо,
Путин, большое сердце горячо,
И в разведку я пойду с тобой, и в бой,
Путин, горжусь я дружбою с тобой…

Аўтар слоў нідзе не пазначаны, але, паводле інфармацыі «Беларускага партызана», да напісання вершаў меў дачыненне Уладзімір Япрынцаў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?