У Мінску інспектары затрымалі бяспраўніка на Nissan Altima. Пра тое, што мужчына не мае пасведчання кіроўцы і паехаў на аўтамабілі, паведаміла яго жонка.

— На лінію «102» паступіла паведамленне ад жанчыны, якая распавяла, што яе муж (разам яны не жывуць і знаходзяцца ў працэсе разводу), не маючы права кіравання, выязджае на Nissan з праспекта Пераможцаў, 73, і паедзе ў напрамку вуліцы Арлоўскай, — распавяла радстаўнік ДАІ Цэнтральнага раёна Анастасія Радзько.

Інфармацыя пра меркаванага парушальніка была перададзена супрацоўнікам ДАІ. Інспектары спынілі Nissan. Аказалася, што 40-гадовы кіроўца сапраўды не мае правоў (ніколі не атрымліваў). Акрамя таго, высветлілася, што ў 2008 і 2011 гадах мужчыну затрымлівалі за кіраванне аўтамабілем у стане алкагольнага ап'янення.

На парушальніка інспектары склалі адміністрацыйны пратакол па ч. 2 арт. 18.19 КаАП Беларусі (Упраўленне ТС асобай, што не мае права кіравання гэтым сродкам, здзейсненае паўторна на працягу года).

Мужчыну пагражае штраф ад 20 да 50 базавых велічынь.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?