Традыцыйны мітынг-канцэрт у цэнтры Масквы з нагоды далучэння Крыма сёлета альбо пройдзе ў іншым месцы і фармаце, альбо не пройдзе наогул. Суразмоўцы Дождя тлумачаць гэта залішнім «афіцыёзам» мерапрыемстваў у мінулыя гады, перагружанасцю цэнтра горада і жаданнем новага кіраўніцтва ўнутрыпалітычнага блоку адмаўляцца ад старых фарматаў.

Адміністрацыя прэзідэнта Расіі вырашыла адмовіцца ад фармату святкавання дня «далучэння Крыма» да Расіі. Пра гэта Дождю распавялі на ўмовах ананімнасці крамлёўскі чыноўнік, чалавек, блізкі да мэрыі Масквы, і суразмоўца, блізкі да кіраўніцтва Дзярждумы.

Святкаванне традыцыйна праходзіць 18 сакавіка — у гэты дзень быў падпісаны дагавор аб «прыняцці» паўвострава ў склад Расіі. У той жа дзень на Краснай плошчы прайшоў мітынг-канцэрт пад назвай «Мы разам!». Там сабраліся каля 110 тыс. чалавек, перад імі акрамя папулярных спевакоў і палітыкаў выступіў прэзідэнт Расіі Уладзімір Пуцін.

Гэты фармат паўтаралі і ў наступныя два гады: ля сцен Крамля збіраліся каля 100 тыс. чалавек, перад імі таксама выступаў Пуцін. У мінулым годзе ён асабіста не наведваў мітынг, але звязаўся з удзельнікамі па відэасувязі з Крыма, куды паехаў праінспектаваць будаўніцтва Керчанскага моста.

У гэтым годзе вырашана, што такі фармат састарэў — нельга ўвесь час паўтараць адно і тое ж, кажа крамлёўскі чыноўнік. Ён прызнаў, што на мітынгі такога маштабу даводзілася зганяць бюджэтнікаў і гэта стварала ўражанне залішняй «заарганізаванасці». Суразмоўца, блізкая да мэрыі, кажа, што з-за мітынгу даводзілася перакрываць цэнтр, што перашкаджала іншым масквічам.

Чалавек, блізкі да думскага кіраўніцтва, кажа, што фармат святкавання вырашыла змяніць новая каманда ўнутрыпалітычнага блока Крамля — з восені яго курыруе першы намеснік кіраўніка адміністрацыі прэзідэнта Сяргей Кірыенка, які перайшоў на пасаду замест спікера Дзярждумы Вячаслава Валодзіна. Новая каманда хоча працаваць па-свойму і не паўтараць папярэднікаў, кажа суразмоўца.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?