Ілюстрацыя euneighbours.eu

Ілюстрацыя euneighbours.eu

Фінансуемы ЕС праект «Укараненне паслуг па кіраванні адходамі для сельскага насельніцтва Пухавіцкага раёна Мінскай вобласці» ініцыяваў экалагічную акцыю, якая праходзіць з 1 сакавіка па 1 красавіка, паведамляе партал «Суседзі ЕС».

У гэты перыяд кожны, хто пажадае, ў раёне можа абмяняць старыя, непатрэбныя бытавыя прыборы на кнігі з малюнкамі для дзяцей на беларускай мове, прысвечаныя важнасці правільнага збору адходаў і ахове навакольнага асяроддзя.

Важна не выкідаць непатрэбныя халадзільнікі, тэлевізары і іншае абсталяванне са звычайным смеццем, бо яны могуць нанесці шкоду навакольнаму асяроддзю. Электронныя адходы трэба збіраць асобна, каб здабываць з іх каштоўныя металы і перапрацоўваць іх ў сыравіну для іншых вытворчасцяў.

Праект «Укараненне паслуг па кіраванні адходамі для сельскага насельніцтва Пухавіцкага раёна Мінскай вобласці» накіраваны ў першую чаргу на стварэнне сістэмы збору старога электрычнага і электроннага абсталявання, ліквідацыю несанкцыянаваных звалак. Праект закліканы дапамагчы мясцовым жыхарам укараніць самыя сучасныя метады збору смецця і адходаў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?