Эканоміка9292

«Газпром» вызначыў новую цану на газ для Беларусі

Расійскі газ для Беларусі з 1 студзеня 2017 года падаражэў на 6,81%, да $141,1 за 1 тыс. куб. м, вынікае з ліста намесніка старшыні праўлення «Газпрома» Валерыя Голубева міністру энергетыкі РФ Аляксандру Новаку. Топ-менеджар патлумачыў, чаму цана для Беларусі не можа стаць такой жа, як у Расіі, піша rbc.ru.

Reuters.com

Намеснік старшыні праўлення «Газпрома» Валерый Голубеў 25 студзеня 2017 года ў лісце міністру энергетыкі Расіі адказаў на довады Мінэнерга Беларусі аб тым, чаму цана на расійскі газ не можа быць роўнадаходнай, і раскрыў цану газу для Беларусі ў 2017 годзе.

Як вынікае з дакумента (копія ёсць у РБК, яе сапраўднасць пацвердзілі чыноўнікі Мінэнерга Расіі і Беларусі), газавая манаполія вызначае цану паліва па формуле, у якой улічваюцца: цана газу ў Ямала-Ненецкай аўтаномнай акрузе (на 1 студзеня 2017 года складала 2,395 тыс. расійскіх руб. за 1 тыс. куб. м), кошт транспарціроўкі і захоўвання газу ў 2016 годзе ($ 99,93 за 1 тыс. куб. м), курс даляра да рубля (1 студзеня складаў 60,65 расійскага руб. за $ 1) і папраўчы каэфіцыент, які ўлічвае змяненне спажывецкіх цэн у ЗША (1,7%, даляравая інфляцыя). У выніку цана на газ дасягае $141,11 за 1 тыс. куб. м, што на 6,81% вышэй за ўзровень 2016 года ($ 132 за 1 тыс. куб. м).

Прадстаўнік Мінэнерга адмовіўся каментаваць ліст Голубева Новаку, прэс-сакратар кіраўніка «Газпрома» Сяргей Купрыянаў ад каментароў таксама адмовіўся.

Цана на газ для Беларусі нават пасля яго павышэння застаецца ніжэй сярэднееўрапейскай і нават сярэднеўзважанай для СНД, патлумачыў РБК намеснік генеральнага дырэктара Фонду нацыянальнай энергетычнай бяспекі Аляксей Грывач. Яна разлічваецца па кантракце ад 2014 года з улікам міжурадавага пагаднення паміж Расіяй і Беларуссю. Як паведамляў на Дні інвестара «Газпрома» 28 лютага намеснік старшыні праўлення манаполіі Аляксандр Мядзведзеў, сярэдняя цана экспарту ў Еўропу ў 2017 годзе вырасце да $ 180-190 за 1 тыс. куб. м са $167 ў 2016 годзе. Паводле яго слоў, «сярэднеўзважаная цана паставак у краіны СНД і Балтыі ў 2016 годзе склала $ 152 за 1 тыс. куб. м».

Нафтагазавы канфлікт паміж краінамі абвастрыўся ў мінулым годзе пасля сусветнага падзення цэн на энерганосьбіты. Мінск назваў справядлівай цану на расійскі газ у памеры 73 даляраў за 1 тыс. кубаметраў.

Расія дагэтуль настойвала на выкананні дзеючага кантракту: цана Ямала плюс транзіт, захоўванне і рэалізацыя на мясцовым рынку. Да гэтага цана на газ для Беларусі складала 132 даляры за 1000 кубаметраў. У пачатку лютага Аляксандр Лукашэнка заявіў, што Беларусь плаціць за тысячу кубоў расійскага газу 107 даляраў, а не 132.

Каментары92

 
Націсканне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні.

Цяпер чытаюць

Венесуэлка, якая працуе на БТ, распавяла, чаму яе сям'я думае, што яна ў Беларусі вельмі багатая. Прычыны вас здзівяць6

Венесуэлка, якая працуе на БТ, распавяла, чаму яе сям'я думае, што яна ў Беларусі вельмі багатая. Прычыны вас здзівяць

Усе навіны →
Усе навіны

На абед падала атрутныя грыбы. Жанчыну ў Аўстраліі судзяць за забойства траіх сваякоў

Пад’ём а 4-й раніцы — новы трэнд: аскеза і культ працаздольнасці адначасова14

Фінскі блін у духоўцы — сняданак для тых, хто не хоча стаяць ля пліты цэлую вечнасць2

У новы гандлёвы цэнтр, што адкрыўся ў «Мінск-Свеце», можна трапіць праз метро3

У Бразіліі ва ўзросце 116 гадоў памерла найстарэйшая жанчына ў свеце4

Украіна і ЗША падпісалі пагадненне па прыродных рэсурсах13

На БМЗ работнікаў некаторых цэхаў сталі адпраўляць у адпачынкі за свой кошт1

Такер Карлсан абвінаваціў Зяленскага ў датычнасці да замаху на Трампа14

Калабаранта з Новай Кахоўкі, які мацюкаўся на камеру, затрымалі за «рэабілітацыю нацызму»4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Венесуэлка, якая працуе на БТ, распавяла, чаму яе сям'я думае, што яна ў Беларусі вельмі багатая. Прычыны вас здзівяць6

Венесуэлка, якая працуе на БТ, распавяла, чаму яе сям'я думае, што яна ў Беларусі вельмі багатая. Прычыны вас здзівяць

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць