У лютым у маскоўскія кнігарні паступіла кніга беларусаў, арыштаваных за распальванне нацыянальнай варожасці, піша «Беларускі партызан».

«Эканамічная гісторыя Беларусі. Эканамічныя нарысы XX—XXI стст.» Аўтары — Юрый Паўлавец і Сяргей Шыпценка. Абодва — фігуранты так званай «Справы рэгнумаўцаў».

Дацэнт кафедры гуманітарных навук БДУІР Юрый Паўлавец быў затрыманы 6 снежня 2016 года каля свайго дома, карэспандэнт «Регнума» у Беларусі Сяргей Шыпценка — на наступны дзень. Трэцім затрыманым па гэтай справе з'яўляецца жыхар Брэста Дзмітрый Алімкін.

Як высветлілася, за некалькі дзён перад тым як апынуцца ў СІЗА КДБ, Паўлавец і Шыпценка афіцыйна прэзентавалі сваю працу. Сэнс якой — Беларусь без Расіі не пражыве.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0