Кан Чхоль. Фота: Vincent Thian / AP

Кан Чхоль. Фота: Vincent Thian / AP

На такое рашэнне Малайзія пайшла пасля падзей, звязаных са смерцю Кім Чэн Нама, адзінакроўнага брата лідара Паўночнай Карэі Кім Чэн Ына, у аэрапорце Куала-Лумпура.

Пасол КНДР у лютым заявіў, што Паўночная Карэя не можа давяраць расследаванню уладаў Малайзіі забойства Кім Чэн Нама, а таксама абвінаваціў краіну ў «змове са знешнімі сіламі», у тым ліку і з Паўднёвай Карэяй. Міністр замежных спраў Малайзіі Аніфа Хаджы Аман запатрабаваў ад пасла выбачэння за яго заўвагі, аднак ніякіх дзеянняў з боку паўночнакарэйскага дыпламата не было.

Замах на Кім Чэн Нама адбыўся 13 лютага. Паводле следства, на Кім Чэн Нама напалі дзве жанчыны, адна з якіх, як мяркуецца, накінула на яго твар прапітаную атрутным рэчывам хустку, пасля чаго той памёр.

Пасля экспертызы паліцыя выявіла на скуры Кім Чэн Нама сляды нервова-паралітычнага рэчывы VX, якое, паводле міжнароднай канвенцыі аб хімічнай зброі, з'яўляецца забароненым.

Паўднёвая Карэя і ЗША абвінавачваюць у замаху на сваяка кіраўніка Паўночнай Карэі спецслужбы КНДР.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0