Фота: Niall Carson/PA

Фота: Niall Carson/PA

У Ірландыі мясцовыя ўлады выявілі невядомае да нядаўняга часу масавае пахаванне дзяцей на тэрыторыі былога каталіцкага прытулку ў ваколіцах горада Туам, графства Голуэй (Tuam, Galway). Спецыялістам ужо ўдалося выцягнуць парэшткі 800 маленькіх дзяцей ва ўзросце ад васьмі месяцаў да трох гадоў, якія былі пахаваныя ў 20 асобных магілах, перадае The Guardian.

Раней прытулак належаў каталіцкаму ордэну «Бон-Секур», аднак ў 1961 годзе ён быў зачынены. З 1925-га па 1998 год у Ірландыі налічвалася 18 падобных прытулкаў.

Фота: Paul Faith/AFP/Getty Images

Фота: Paul Faith/AFP/Getty Images

Спецыялісты ўжо ўзялі кантрольныя ўзоры касцяных фрагментаў і пробы грунту з месца пахавання для правядзення экспертызы. Паводле папярэдніх звестак, большасць дзяцей загінула праз хваробы і пастаяннае недаяданне.

Эксперты камісіі, якая займаецца расследаваннем абставін гібелі дзяцей, выказалі здагадку, што дзеці былі пахаваныя ў 1950-х гадах.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0