Кіраўнік Брэсцкай абласной арганізацыі АГП Уладзімір Вуек распавёў, што на перамовах са старшынём гарвыканкама Аляксандрам Рагачуком людзі давялі яму патрабаванніі адмяніць дэкрэт № 3. Старшыня гарвыканкама паабяцаў перадаць гэтае патрабаванне «вышэйшым уладам».

Таксама, людзі запатрабавалі вырашыць праблему недахопу працоўных месцаў. Аляксандар Рагачук распавёў, што ў бліжэйшым часе з'явіцца шмат працоўных месцаў у галіне будоўлі.

Людзі ўзнялі пытанне неабходнасці вызваленьня затраманых актывістаў. Як распавёў Уладзімер Вуек, кіраўнік Брэсцкага гарвыканкама сказаў, што гэта не зусім у яго кампетэнцыі, але паабяцаў «узяць на кантроль» пытанне вызвалення Наталлі Папковай і Андрэя Шарэнды.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?