На гэтым тыдні адбыліся сустрэчы актывістаў са старшынёй Мінгарвыканкама Андрэем Шорцам і з забудоўшчыкам. Будаўніцтва на ўскраіне мемарыяла пакуль прыпынілі. Абаронцы Курапатаў вырашылі ў панядзелак скасаваць варту і разабраць лагер. «Наша Ніва» паглядзела, як хлопцы і дзяўчаты праводзяць свае апошнія вечары.

У суботу ў лагеры шмат людзей, яны сабраліся паслухаць гарадзенскі гурт DZIECIUKI.

Гурт Dzieciuki прыехаў з Гародні, каб падтрымаць абаронцаў Курапат

Гурт Dzieciuki прыехаў з Гародні, каб падтрымаць абаронцаў Курапат

Выступ прайшоў у акустычным фармаце. Музыкі адмыслова падабралі песні для гэтага канцэрта, выключыўшы з праграмы вясёлыя кампазіцыі. Прагучала знакамітая песня «Сумнае рэгі», прысвечаная Курапатам.

Андрэй з сябрамі рэгулярна прывозіць у Курапаты дровы 

Андрэй з сябрамі рэгулярна прывозіць у Курапаты дровы 

Хлопец на ніжнім фота просіць, каб яго называлі Беларус. У Курапатах начуе, калі ёсць сілы, пасля працы. Увесь час, пакуль «Наша Ніва» была ў лагеры, хлопец займаўся гаспадаркай: калоў і збіраў дровы, збіраў і выносіў смецце.

Беларус укрывае дровы, якія толькі што прывезлі валанцёры

Беларус укрывае дровы, якія толькі што прывезлі валанцёры

Уладзімір Яроменак з першых дзён абараняе Курапаты. Ен праводзіць тут увесь свой вольны час. Сення з ім жонка і дачка. 

Уладзімір Яроменак

Уладзімір Яроменак

Рукі Яроменка не пазбягаюць цяжкай фізічнай працы ў лагеры

Рукі Яроменка не пазбягаюць цяжкай фізічнай працы ў лагеры

Герой абароны Курапатаў Сяргей Пальчэўскі, які прыкуў сябе да будаўнічай тэхнікі, дагэтуль не прывык да ўвагі журналістаў і сарамліва адступае ад аб'ектыва камер.

На фота злева направа: Дзяніс Карноў, Павел Трублін Зміцер Дашкевіч і Сяргей Пальчэўскі 

На фота злева направа: Дзяніс Карноў, Павел Трублін Зміцер Дашкевіч і Сяргей Пальчэўскі 

Настасся Дашкевіч з дзецьмі таксама сёння тут

Настасся Дашкевіч з дзецьмі таксама сёння тут

Гарачых напояў і ежы досыць, каб накарміць усіх гасцей лагера

Гарачых напояў і ежы досыць, каб накарміць усіх гасцей лагера

Дзеці Паўла Харланчука цудоўна спяваюць на самаробнай сцэне ў Курапатах

Дзеці Паўла Харланчука цудоўна спяваюць на самаробнай сцэне ў Курапатах

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?