Учора на 101-м годзе жыцця памёр Васіль Шарапаў, які кіраваў сталіцай з 1954 па 1968 гады. Пра гэта распавялі ў прэс-службе Мінгарвыканкама.

Васіль Шарапаў нарадзіўся 25 жніўня 1916 г. у Сенненскім павеце. Быў старшынёй Мінскага гарвыканкама з 1954 па 1968 гады. Працаваў чыгуначнікам, быў першым сакратаром гаркама КПБ Мінска, міністрам будаўніцтва і эксплуатацыі аўтамабільных дарог БССР. Ганаровы грамадзянін Мінска. Аўтар двух кніг мемуараў: «Нас час паставіць на свае месцы» і «Гартаючы жыцця старонкі».

Развітанне з Васілём Шарапавым пачнецца ў 11 гадзін 7 сакавіка ў Доме літаратара на вуліцы Фрунзэ, 5.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0