Міністэрства транспарту і камунікацый будзе садзейнічаць прыходу ў Беларусь лаўкостаў, заявіў сёння журналістам міністр транспарту і камунікацый Анатоль Сівак на прэс-канферэнцыі ў прэс-цэнтры БЕЛТА.

«У нас на сённяшні дзень няма ніякіх падстаў, каб не ляталі ў рэспубліку лаўкосты. Гэта праблема хутчэй саміх лаўкостаў — калі яны прымаюць рашэнне па адпаведных тарыфах лятаць у той ці іншы пункт, зыходзяць з эканамічнай эфектыўнасці таго ці іншага рашэння», — адзначыў Анатоль Сівак.

Паводле яго слоў, каб рашэнне было эфектыўным, неабходны адпаведны пасажырапаток.

«На сённяшні дзень, наколькі я разумею, па прынцыпах лаўкостаў працуе наш маршрут Мінск—Жукоўскі. Калі ў таго ці іншага перавозчыка будзе жаданне тут адкрыць маршрут на прынцыпах лаўкост-кампаній, не бачу ніякіх перашкод. У нас для гэтага няма юрыдычных перашкод. Мы, наадварот, будзем гэтаму садзейнічаць», — запэўніў міністр.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0