Гэта адбылося падчас першага дня візітацыі іерарха ў германавіцкую парафію ў суботу, 4 сакавіка.

Спадарыня Ада пазнаёміла віцебскага ардынарыя са сваёй калекцыяй, распавяла пра гісторыю яе стварэння. Карціны ў галерэі знаходзіцца ў некалькіх пакоях, яны падзеленыя на асобныя экспазіцыі. Адна з іх прысвечана яе сыну Міхасю Райчонку, які заўчасна пайшоў з жыцця ў 1999 годзе. Было тады Міхасю толькі дваццаць шэсць гадоў, у яго было шмат творчых задумак. Тады ж Ада Эльеўна дала слова, што прадоўжыць справу свайго сына. І слова гэта стрымала.

-

У калекцыі Ады Райчонак ёсць карціны, прысвечаныя Халакосту, Васілю Быкаву і яго малой радзіме — вёсцы Бычкі, Рыгору Барадуліну, Эміліі Плятэр, Кастусю Каліноўскаму, Уладзіміру Караткевічу, іншым знакамітым асобам. Адну з экспазіцый складаюць творы мастака Уладзіміра Кандрусевіча.

Таксама асобная экспазіцыя прысвечаная нашым храмам. Праўда, прызнаецца Ада Райчонак, мастакі не вельмі любяць пісаць праваслаўныя святыні. І справа тут не ў нейкай рэлігійнай неталерантнасці, а ў тым, што большасць нашых праваслаўных храмаў прадстаўлена так званымі «мураўёўкамі», цэрквамі, што будаваліся пасля паразы паўстання пад кіраўніцтвам Кастуся Каліноўскага. Тады па загадзе расійскага генерал-губернатара Міхаіла Мураўёва, вядомага як Вешальнік, на нашых землях будаваліся цэрквы па адзінаму праекту, які прадстаўляў чужую для нашых зямель архітэктуру.

Напрыканцы біскуп Алег Буткевіч пакінуў запіс у кнізе ганаровых гасцей і падзякаваў Адзе Эльеўне за цікавы расповед пра сваю галерэю.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?