ЕС прыняў сёння палітычнае рашэнне аб стварэнні Цэнтра ваеннага планавання і кіравання. Як паведамляюць інфармагенцтвы, з такой заявай выступіла кіраўнік Мінабароны ФРГ Урсула фон дэр Ляен па выніках пасяджэння міністраў замежных спраў і абароны Еўрасаюза.
«Мы зрабілі важны крок да стварэння абароннага саюза, мы сёння заснавалі еўрапейскі камандны цэнтр для правядзення замежных неваенных аперацый ЕС», — заявіла Урсула фон дэр Ляен.
0
0
0
0
0
0