Гурт Naviband, які сёлета будзе прадстаўляць Беларусь у Кіеве на «Еўрабачанні», прэзентаваў канчатковую версію песні «Гісторыя майго жыцця». Для зручнасці гурт выклаў цітры лацінкай:

Конкурсную кампазіцыю гурт запісваў на студыі ў Мінску. Для фальклорнага гучання музыкі выкарыстоўвалі жывыя інструменты. У мультытрэку, у адрозненне ад версіі нацыянальнага фінала, з'явіліся скрыпка і дуда.

Зацвярджаў новую аранжыроўку кампазітар, лідар «Палаца» Алег Хаменка, з якім Арцём і Ксюша сябруюць некалькі гадоў і ўжо маюць сумесны трэк «Плакалi вятры». На памяць Алег падарыў музыкам значок Еўрапейскага вяшчальнага саюза 1994 года, які ён атрымаў у Германіі на фолк-фэсце як першы прадстаўнік Беларусі на еўрапейскім музычным форуме.

Фота — менеджмэнт Naviband.

Фота — менеджмэнт Naviband.

Разам з новай аранжыроўкай Navi Band прэзентавалі фірменнае лога беларускай дэлегацыі на конкурсе. Лагатып намаляваны ўручную і аблічбаваны беларускім дызайнерам Марыяй Ліс. У ім аб'ядны фірмовы стыль гурту і беларускі арнамент: Зямля і сонца.

Таксама заяўлены слоган, з якім беларуская дэлегацыя едзе на конкурс у Кіеў: «#NaviBand from #BelarusLand». Хэштэгам для Еўрабачання выбралі #Heyheyhayayayayo.

Цяпер музыкі прыступілі да штодзённых заняткаў па вакале і працы па пастаноўцы нумара.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?