У Мінску праз залеву адбылося некалькі ДТЗ. Рух на цэнтральных магістралях сталіцы ўскладнены. Па дадзеных сэрвісу «Яндэкс.Заторы», у сталіцы цяпер ацэньваюць узровень пробак у 6 балаў.

Рух моцна ўскладнены ў раёне плошчы Перамогі, на праспекце Незалежнасці, на праспекце Дзяржынскага, вуліцы Чыгуначнай. Таксама на выездзе з горада ў бок Дзяржынска.

Рух па ўнутраным і знешнім кальцы ад Калядзіч да Дворыцкай слабады моцна ўскладнены — на гэтых участках адбылося некалькі ДТЗ.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?