Грамадства2525

Бацька «анархіста Раманава» расказаў акалічнасці цьмянай справы

Пасля першых эмоцый ад прагляду прапагандысцкага фільма «Званок сябру», у якім БТ выцягнула ў свет гісторыю раней невядомага «анархіста Раманава», бацька гэтага хлопца даў «Нашай Ніве» разгорнуты каментар.

Трохі раней, нагадаем, ён абяцаў «скруціць башку» аўтарам фільма. 

«Першае. Затрыманне было, гэта факт.

Другое. А што ён з'яўляецца анархістам і, тым больш, актыўным, як яны кажуць… Мне невядома, адкуль яны гэта ўзялі. Каментароў тут у мяне няма.

Трэцяе — тэза, што ён рыхтаваў выбух — гэта бяздоказныя домыслы. Дакументальных доказаў гэтаму няма. Нават гаворкі не было пра гэта ў час разбіральніцтваў! І вашыя калегі з гэтага тэлеканала паступілі непрафесійна, мякка кажучы, проста непрыстойна зрабілі. Даваць у эфір з неба ўзятыя факты — гэта брыдка», — сказаў Аляксандр Сяргеевіч. 

«Кіруючыся іх логікай і бяручы да ўвагі апошнія падзеі, можна схапіць любога чалавека з бензапілой і падвесці выснову, што «можна толькі гадаць, чым бы ўсё скончылася, калі б мы яго не затрымалі». І такіх ідыёцкіх прыкладаў можна шмат прыводзіць, але я не аб гэтым цяпер. Ні я, ні мая сям'я цяпер гэтае пытанне абмяркоўваць не хочам. Гэта было даўно, і навошта цяпер вяртацца і аддаваць свайго сына на разарванне ў СМІ, альбо рабіць яго разменнай манетай у разборках розных груповак? Мы не хочам такога», — дадаў бацька. 

Што датычыць трацілу, з якім затрымалі хлопца, то бацька пацвердзіў, што выбуховае рэчыва было пры ім. 

«Траціл быў, сапраўды. Я, паўтаруся, не хацеў бы шмат казаць пра гэта. Скажу так, што сын нават не ведаў, што гэта. Ён хацеў здаць гэта ў міліцыю, але атрымалася, як атрымалася. Разумееце, мае ж словы таксама — не ісціна апошняй інстанцыі. Усё мусіць быць дакументальна падмацавана. Гэта я кажу да таго, што тыя людзі, якія гэтую справу выцягнулі — журналісты, яны павінны былі бачыць, што там напісана. А там усё канкрэтна — як, што, калі і чаму. І яны таксама павінны былі бачыць, што фармулёўкі «тэрарызм» няма. Так, мой сын цяпер адбывае пакаранне, якое прадугледжана законам (пяць гадоў зняволення). Але не за тэрарызм ці спробу ўчынення тэрарыстычнага акту, гэта ўсё лухта», — падсумаваў бацька і дадаў, што думае над падачай пазова аб абароне годнасці, бо ўсё гэта яму «вельмі не падабаецца». 

Каментары25

 
Націсканне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні.

Цяпер чытаюць

Ціханоўскі: Я ж не ведаў, што людзі баяцца паказваць твары і баяцца за сваіх сваякоў! Я набіваю гузы сам33

Ціханоўскі: Я ж не ведаў, што людзі баяцца паказваць твары і баяцца за сваіх сваякоў! Я набіваю гузы сам

Усе навіны →
Усе навіны

Bild публікуе «сакрэтны спіс» зброі, якую Украіна просіць у Германіі6

У 2026 годзе беларусы будуць адпачываць меней, чым у гэтым годзе

Ціханоўская — Трампу: Лукашэнку трэба пакараць, а не заахвочваць40

Пажар у Пухавіцкім раёне, дзе загінулі ўнучка і бабуля, быў выкліканы падпалам1

Беларус знайшоў рэдкую манету. За яе даюць ужо 18 тысяч рублёў, але таргі працягваюцца6

22-гадовы каліновец Ціхан «Франц» Клюкач атрымаў кантузію3

25 гадоў таму быў выкрадзены тэлеаператар Дзмітрый Завадскі1

У Віцебску асвоілі будаўніцтва тэхнічнага флота: зрабілі ўласны цеплаход4

Дзяўчына адкрыла ў старой сельскай школе пад Слуцкам рэтра-музей5

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Ціханоўскі: Я ж не ведаў, што людзі баяцца паказваць твары і баяцца за сваіх сваякоў! Я набіваю гузы сам33

Ціханоўскі: Я ж не ведаў, што людзі баяцца паказваць твары і баяцца за сваіх сваякоў! Я набіваю гузы сам

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць