Пра гэта ў сваім фэйсбуку паведаміў Зміцер Дашкевіч. Пальчэўскага павезлі ў Першамайскі РУУС.

Сяргей Пальчэўскі браў удзел у абароне Курапатаў — супрацьстаянні вакол узвядзення ля ўрочышча бінзэс-цэнтра. Нагадаем, што Сяргей 24 лютага прыкуў сябе кайданкамі да машыны будаўнікоў, што стала кульмінацыйным пунктам у супрацьстаянні. Пазней забудоўшчык Ігар Анішчанка заявіў, што не будзе ўзводзіць бізнэс-цэнтра, дзе людзі прыкоўваюць сябе кайданкамі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0