Парламент Венгрыі прагаласаваў за тое, каб зрабіць больш строгімі правілы прадастаўлення прытулку нелегальным мігрантам, а таксама забарону на іх свабоднае перамяшчэнне па тэрыторыі краіны, паведамляюць інфармагенцтвы.

Згодна з прынятым законам, нелегальных мігрантаў будуць размяшчаць у часовых лагерах на граніцах з Сербіяй і Харватыяй. Людзі будуць знаходзіцца ў спецыяльных транспартных кантэйнерах, пакуль улады Венгрыі не прымуць рашэнне даць ім прытулак або выслаць на радзіму.

Закон уступіць у сілу праз восем дзён. Яго дзеянне не будзе распаўсюджвацца на дзяцей, малодшых за 14 гадоў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0