Лёгкаатлетычны забег Beauty run адбудзецца ў Мінску 8 сакавіка
Старт будзе дадзены ў 12.00 на плошчы Незалежнасці. Працягласць трасы складзе 2 км - разварот каля ГУМа і 5 км - на плошчы Перамогі. Плануецца, што ў забегу Beauty run прымуць удзел за 2000 чалавек.
Кля удзельніц спаборніцтваў будуць арганізаваны распранальні ў корпусе БДУ. Арганізатары забегу просяць не браць з сабой каштоўныя рэчы.
Вынікі удзельніц забегаў на 2 км і 5 км будуць фіксавацца электроннай сістэмай хронаметражу.
Пераможцы і прызёры будуць узнагароджаны грашовымі прызамі. Астатнія дзяўчыны на фінішы на плошчы Незалежнасці атрымаюць памятны медаль і кветкі. Таксама вітаюцца яркія касцюмы і вясёлыя строі.
0
0
0
0
0
0