З’явілася старонка народнага галасавання, дзе кожны можа прагаласаваць за творы, намінаваныя на прэмію «Кніга году».

На прэмію ПЭН-цэнтра «Кніга году» літаратары вылучылі 48 кніг, сярод іх было абрана 15, якія згадваліся найчасцей. Кнігі на прэмію намінавалі толькі пісьменнікі, з іх складу і было ўтворана журы. У той жа час на старонцы kniha.of.by кожны чытач можа стаць удзельнікам народнага журы і прасунуць у топ рэйтынгу свайго любімага аўтара.

Чытацкае галасаванне створана ў дадатак да афіцыйнага і рэйтынг мае сімвалічнае значэнне, але да яго можа спрычыніцца кожны неабыякавы.

На сайце раз у суткі можна прагаласаваць за любыя тры кнігі з пятнаццаці. Вынікі галасавання журы ПЭН-цэнтра будуць вядомы ўжо 10 сакавіка. Свабоднае галасаванне на старонцы kniha.of.by працягнецца да 16:00 10 сакавіка. Пераможца народнага галасавання атрымае прыз чытацкіх сімпатыяў, які будзе агучаны ПЭН-цэнтрам.



Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?