Дыпламаты з сямі ўсходнеэўрапейскіх краін выступілі ў аўторак на пасяджэнні сенацкага падкамітэта па фінансах з заклікам да амерыканскіх заканадаўцаў падтрымаць іх у супрацьстаянні ўмяшанню ў іх справы з боку Расіі і захаваць санкцыі супраць Крамля.

«Да таго часу, пакуль Расія не пакіне ўкраінскую зямлю, не павінна быць ніякага паслаблення рэжыму санкцыяў — заявіў міністар замежных спраў Украіны Павел Клімкін — іх неабходна пашырыць.

Як паведамляе інфармацыйнае агенцтва Reuters, гэты заклік падтрымалі амбасадары Польшчы, Грузіі, Латвіі, Літвы і Эстоніі. Яны ацанілі дзеянні Расіі як «гібрыдную вайну» у рамках якой Крэмль выкарыстоўвае кібератакі, прапагандысцкую кампанію і пагрозы прымянення сілы.

Старшыня падкамітэта сенатар-рэспубліканец Ліндсі Грэм, які незадоўга да пасяджэння абмеркаваў з прэзідэнтам Дональдам Трампам пытанні знешняй палітыкі, абвясьціў дыпламатам, што прэзідэнт ЗША, на яго думку, будзе іх добрым саюзнікам.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?