У аўторак, 7 сакавіка, пратаколы аб адміністрацыйных правапарушэннях склалі ў дачыненні Міхаіла Стрэльчыка, Мікалая Чарнавуса-малодшага і Мікалая Чарнавуса-старэйшага. Сказаць дакладна, у дачыненні да якой колькасці чалавек склалі пратаколы, пакуль складана, сведчаць актывісты.

Стрэльчыка і Чарнавусаў абвінавачваюць па артыкуле 23.34 Кодэкса аб адміністрацыйных правапарушэннях — «парушэнне парадку арганізацыі і правядзення масавых мерапрыемстваў». Артыкул прадугледжвае папярэджанне, штраф да 30 базавых велічынь (да 690 рублёў) або адміністрацыйны арышт.

Пакаранне актывістам вызначыць суд, піша intex-press.by.

Акцыя супраць Дэкрэта №3, за якую актывістаў прыцягнулі да адміністрацыйнай адказнасці, прайшла ў Баранавічах 26 лютага. На мітынг сабралася каля 300 чалавек.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?