Мабільны аператар МТС аб'явіў аб запуску тарыфнага плана з неабмежаваным мабільным інтэрнэтам. Паслуга каштуе 15,9 рубля на месяц. Аднак інтэрнэтам можна будзе карыстацца толькі ў смартфоне ці планшэце.
Апроч таго, абаненты не змогуць карыстацца торэнтамі і раздаваць падлучэнне іншым карыстальнікам. Не запрацуе сім-картка і ў мадэмах.