Улада3636

Лукашэнка — Мядзведзеву: Нашы адносіны з Расіяй — гэта не бухгалтэрыя

Бухгалтэрыя не павінна ляжаць у аснове беларуска-расійскіх адносін. Пра гэта Аляксандр Лукашэнка заявіў сёння на нарадзе аб актуальных пытаннях развіцця краіны.

president.gov.by

Кіраўнік краіны ў пачатку нарады запатрабаваў паведаміць яму аб супрацоўніцтве з Расіяй, асабліва з улікам нядаўняга міжурадавага пасяджэння ў рамках Еўразійскага эканамічнага саюза, што прайшло ў Бішкеку.

«Я, вядома, у агульных рысах знаёмы. Мяне больш за ўсё здзівілі заявы майго закаранелага сябры Мядзведзева, — сказаў кіраўнік дзяржавы.— Нас, дарэчы, ужо палохаць пачынаюць, што газ мы будзем прыродны купляць па еўрапейскіх цэнах. Тыпу таго, што будзеце плаціць не $150, а $200. Гэта, ведаеце, здаецца, што намёк ўсім — у Расіі перш за ўсё, і ў Беларусі, — што мы з'яўляемся нахлебнікамі ў Расіі: вось, бачыце, яны нам робяць нейкі падарунак».

«Я таксама не хачу ў дэталі ўнікаць, але Мядзведзеў павінен разумець, што калі мы будзем плаціць як у Еўропе, то за нешта яму таксама прыйдзецца заплаціць. І цана будзе неймаверна вышэйшай, чым цана на прыродны газ. Мне здавалася, і я думаю да гэтага часу, і, напэўна, пераважная большасць рускіх людзей і расіян думаюць і разумеюць, што нашы адносіны з Расіяй — гэта не бухгалтэрыя. Бухгалтэрыя тут і цана на прыродны газ, які не належыць Мядзведзеву не павінна ляжаць у аснове нашых адносін», - падкрэсліў беларускі лідар.

«У іх аснове ляжыць нешта больш. І каб ацэньваць гэтыя адносіны, трэба сыходзіць у сярэдзіну мінулага стагоддзя, калі мы трэцюю частку насельніцтва паклалі, ведаеце за што. А калі камусьці хочацца нагнятаць сітуацыю і чарговы раз замест вырашэння пытанняў нас папракаць, не атрымаецца», — заявіў Аляксандр Лукашэнка.

Кіраўнік дзяржавы пры гэтым выразна пазначыў, чаго менавіта хоча Беларусь у пытанні ўрэгулявання нафтагазавых адносін.

«Скажу вельмі коратка і выразна, чаго мы хочам: ніякіх нізкіх цэн мы не хочам на газ.

Нам трэба, каб кіраўніцтва брацкай Расіі выконвала свае абавязацельствы. Па змесце і па духу. Калі мы будуем наш саюз — адзіную дзяржаву мы замахнуліся пабудаваць, - то ў нашых людзей і прадпрыемстваў, у бізнесу павінны быць роўныя ўмовы на гэтым рынку. Усе, мы больш нічога не хочам», - сказаў ён.

«Калі хто-небудзь з разумнікаў там думае, што нас можна ўвесь час нахіляць і ставіць на калені, гэтага не будзе», — дадаў Аляксандр Лукашэнка.

Каментары36

 
Націсканне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні.

Цяпер чытаюць

Эйсманты на «Майбаху», Баскаў на «Бэнтлі». Хакейны сезон у Мінску закрылі з шыкам-бляскам43

Эйсманты на «Майбаху», Баскаў на «Бэнтлі». Хакейны сезон у Мінску закрылі з шыкам-бляскам

Усе навіны →
Усе навіны

Украіна і ЗША падпісалі пагадненне па прыродных рэсурсах13

На БМЗ работнікаў некаторых цэхаў сталі адпраўляць у адпачынкі за свой кошт1

Такер Карлсан абвінаваціў Зяленскага ў датычнасці да замаху на Трампа14

Калабаранта з Новай Кахоўкі, які мацюкаўся на камеру, затрымалі за «рэабілітацыю нацызму»3

«Вызваленне аднаго — гэта крок наперад». Ціханоўская пракаментавала вызваленне Зянковіча6

На мінскім «Крышталі» будуць выпускаць гарэлку «Сукалень»19

Юрась Зянковіч выехаў у Літву6

У гродзенскай сінагозе знеслі частку сцен — хочуць вярнуць гістарычны выгляд

Амерыканцы дабіліся вызвалення Юрыя Зянковіча. Ён быў прысуджаны да 13,5 года зняволення20

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Эйсманты на «Майбаху», Баскаў на «Бэнтлі». Хакейны сезон у Мінску закрылі з шыкам-бляскам43

Эйсманты на «Майбаху», Баскаў на «Бэнтлі». Хакейны сезон у Мінску закрылі з шыкам-бляскам

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць