Грамадства1010

Акцыі «недармаедаў» у Мінску, Бабруйску, Пінску, Брэсце не адмяняюцца

Кіраўнік Беларусі Аляксандр Лукашэнка 9 сакавіка прыняў рашэнне аб прыпыненні дзеяння Дэкрэту №3, які выклікаў хвалю вулічных пратэстаў па ўсёй краіне.

Ці не плануюць у сувязі з гэтым арганізатары мерапрыемстваў адмовіцца ад будучых акцый?

Прадстаўніца прафсаюза РЭП (работнікаў радыёэлектроннай прамысловасці) Галіна Смірнова запэўніла «НН», што ў 12 сакавіка ў Бабруйску акцыя адбудзецца, як планавалася. «Прыпыненне — гэта не адмена. Усё паводле плану, мы ў гэтыя гульні і абяцанкі-цацанкі не верым», — сказала яна.

У Бабруйску акцыя мае пачацца а 12 гадзіне на Плошчы Перамогі, а потым людзі хочуць прайсціся шэсцем па горадзе. Таксама ў гэты дзень людзі павінны выйсці ў Оршы.

Прадстаўнік АГП Аляксандр Кабанаў таксама кажа, што ніхто не адмяняе будучыя вулічныя акцыі ў Брэсце і Пінску. У Пінску выступ людзей чакаецца ў суботу 11 сакавіка.

Гэтаксама ніякай карэкцыі не будзе і ў мерапрыемства, што запланаванае на 15 сакавіка ў Мінску. Старшыня АГП Анатоль Лябедзька мяркуе: «Гэта часовая замарозка, а не рашэнне праблемы. Трэба дабівацца поўнай адмены Дэкрэта №3».

Каментары10

 
Націсканне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні.

Цяпер чытаюць

Азараў закрыў план «Перамога» і перавёў усіх удзельнікаў у рэзерв17

Азараў закрыў план «Перамога» і перавёў усіх удзельнікаў у рэзерв

Усе навіны →
Усе навіны

Машына ДАІ трапіла ў ДТЗ на Лагойскім тракце

Трох беларусаў вызвалілі з рабства з фермерскай гаспадаркі Варонежскай вобласці4

Яшчэ адзін беларускі перавозчык адмяніў рэйсы ў Вільню25

У Мінску пасажыр спрабаваў задушыць таксіста ВІДЭА8

Паваленыя дрэвы і разбураныя дахі — МНС расказала пра наступствы начной непагадзі1

Ярмак падзякаваў Меланіі Трамп за ліст Пуціну ў абарону дзяцей, хоць Украіна ў лісце не згадваецца ні разу3

Чарга аўто на польска-беларускай мяжы не змяншаецца1

За абразу Лукашэнкі ў прыёмным пакоі уздзенскай бальніцы затрымалі «незадаволенага жыццём мужчыну»12

З'явіўся план прапановы Пуціна спыніць вайну ва Украіне41

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Азараў закрыў план «Перамога» і перавёў усіх удзельнікаў у рэзерв17

Азараў закрыў план «Перамога» і перавёў усіх удзельнікаў у рэзерв

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць