Беларусь абмежавала ўвоз птушкі з Маскоўскай вобласці Расіі з-за высокапатагеннага грыпу птушак. Такая інфармацыя размешчана на сайце Дэпартамента ветэрынарнага і харчовага нагляду Мінсельгасхарча.

Паводле даных Федэральнай службы па наглядзе ў сферы абароны правоў спажыўцоў і дабрабыту чалавека і Федэральнай службы па ветэрынарным і фітасанітарным наглядзе Расіі, у Маскоўскай вобласці зарэгістраваны выпадак захворвання птушак на высокапатагенны грып.

У сувязі з гэтым уведзены часовыя абмежаванні на ўвоз у Беларусь з гэтага рэгіёна жывой птушкі, інкубацыйнага яйка, дзікіх, заапаркавых і цыркавых жывёл, мяса птушкі, харчовых прадуктаў перапрацоўкі курынага яйка, пуху і пер'я, кармоў і кармавых дабавак з птушкі, кармоў расліннага паходжання, паляўнічых трафеяў (птушынай дзічыны), а таксама былога ва ўжыванні абсталявання для ўтрымання і разбірання птушкі.

Усе раней выдадзеныя дазволы на ўвоз у Беларусь вышэйназванай прадукцыі з Маскоўскай вобласці адмяняюцца.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?