Вада ў салёным возеры ў аўстралійскім Мельбурне набыла ружовае адценне пад уплывам сонечнага святла, высокіх тэмператур і нізкага ўзроўню ападкаў, паведамляе ВВС са спасылкай на адміністрацыю парка Уэстгейт.
Victoria Parks
Як адзначаюць спецыялісты, водарасці, якія растуць на дне возера, у такіх умовах надвор'я, выпрацоўваюць чырвоныя пігменты.
Аналагічны феномен перыядычна назіраецца ў некалькіх азёрах на тэрыторыі Іспаніі, Канады і Сенегала.
Па словах супрацоўніка Паркаў Вікторыі Марка Нормана, афарбоўку выклікала бяскрыўдная аднаклетачная водарасць пад назвай Dunalliela.
«Яна з'яўляецца цалкам натуральным прадуктам. Многія кажуць нам, што гэта выглядае як прамысловая аварыя або ружовая фарба», — кажа Норман.
Victoria Parks
Пры гэтым навуковец адзначае, што хоць вада ў возеры бяспечная для чалавека, ён бы не рэкамендаваў нікому купацца ў ім, бо на дне вельмі шмат солі і глею.
Адміністрацыя Паркаў Вікторыі паведамляе, што вада ў возеры зноў стане блакітнай пасля зніжэння тэмпературы паветра і аднаўлення дажджоў.