Ініцыятыва «Радзіны» распачала на старонцы zvarot.by кампанію па зборы подпісаў пад афіцыйным зваротам да Міністэрства аховы здароўя паважаць правы жанчын падчас цяжарнасці і родаў.

«Ранні этап нашага жыцця (ад зачацця да года), у асаблівасці акалічнасці нараджэння, адбіваюцца на далейшым жыцці і крытычна важны для будучага фізічнага і псіхічнага здароўя», — сцвярджаюць арганізатары.

Паводле «Радзінаў», беларускі падчас цяжарнасці і родаў часта сутыкаюцца ў паліклініках, радзільнях і шпіталях з непавагай да сваіх правоў і патрэбаў. Гэта пагражае іх жыццю і здароўю.

«Выжыванне — не адзінае, у чым мае патрэбу жанчына і яе дзіця падчас цяжарнасці і родаў», — сцвярджаюць арганізатары.

Калектыўны зварот будзе скіраваны ў Міністэрства аховы здароўя 30 красавіка. Чыноўнікі будуць абавязаныя разглядзець яго цягам 15 дзён і даць адказ — на старонцы міністэрства або праз электронную пошту.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?