Колькасць нелегальных мігрантаў, якія прыбываюць у ЗША праз мяжу з Мексікай, скарацілася на 40% за першыя два месяцы бягучага года, паведаміў міністр унутранай бяспекі краіны Джон Келі.

Па словах Келі, колькасць затрыманняў на мяжы ЗША з Мексікай у лютым аказалася самай нізкай за апошнія пяць гадоў, піша ВВС.

Паводле даных памежнай службы ЗША, у студзені пры перасячэнні паўднёвай мяжы былі затрыманыя 31578 чалавек, а ў лютым — 18762 чалавекі.

«З таго моманту, як прэзідэнт Трамп заняў пасаду 20 студзеня, мы ўбачылі сур'ёзны спад (колькасці мігрантаў). Гэта добрая тэндэнцыя, яна азначае, што менш людзей падвяргаюць сябе і свае сем'і рызыцы нападаў з боку гандляроў людзьмі», — сказаў Келі.

Ён таксама дадаў, што кошт незаконных паслуг па перапраўленні мігрантаў праз паўднёвую мяжу ўзрос з 3,5 тысяч даляраў да 8 тысяч даляраў.

Абмежаванне нелегальнай міграцыі, у тым ліку з Мексікі, было адным з ключавых перадвыбарных абяцанняў Дональда Трампа.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?