Грамадства4343

Фермера Кабанава, лідара брэсцкага «Марша недармаедаў», пасадзілі на 5 сутак, каб не ўзначаліў Марш у Пінску

У судзе Бярозаўскага раёна 9 сакавіка разглядалі адразу тры адміністратыўныя справы супраць Аляксандра Кабанава, фермера, які ўзначальваў акцыі пратэсту супраць Дэкрэта №3 у Брэсце.

Аляксандр Кабанаў

Дзве справы былі звязаныя з пратэстамі — Кабанава абвінавацілі па стандартных у такіх выпадках артыкулах. Ён нібыта парушыў закон аб масавых мерапрыемствах, а таксама лаяўся матам.

Пра выпадак з лаянкай сам фермер распавядаў, што яго справакавалі — раніцай каля яго дома нейкі мужчына пачаў патрабаваць у яго цыгарэту, пасля грошы, а затым сам аблаяў. Па словах Кабанава, той жа мужчына і напісаў заяву ў міліцыю, гэта быў правакатар, жыхар Паўночнага гарадка Бярозы Сычык. Сведкамі выступілі міліцыянты, што сядзелі раніцай у машыне ля дома фермера. А ўвогуле спачатку Кабанава забралі за парушэнне правіл дарожнага руху, і толькі праз тры гадзіны выставілі абвінавачанне ў лаянцы.

Акрамя таго, непасрэдна 9 сакавіка высветлілася, што разгледзяць яшчэ адну справу. Раней Кабанаў не з'явіўся ў суд па павестцы.

Сам Аляксандр Кабанаў перад пасяджэннем упэўнена казаў, што яго закрыюць на суткі.

«Упэўнены на 99% — дадуць не штраф, а арышт», — агучыў свой прагноз Аляксандр Кабанаў.

Міліцыянты, якіх выклікалі сведкамі, распавялі што вінаваты Кабанаў: ён і лаяўся мацюкамі, і на суд не з’явіўся невядома чаму (сам фермер сцвярджае, што паказваў квіткі на цягнік і папярэджваў, што не зможа прысутнічаць на тым пасяджэнні).

Дарэчы, сам спадар Сычык, які напісаў заяву на Кабанава, на суд увогуле не прыйшоў.

«Я грамадзянін Рэспублікі Беларусь, і мне не абыякава, што адбываецца ў маёй краіне. Вы зачытвалі паказанні міліцыянта — і там было слова «натоўп». Але мы народ, а не натоўп. Мы маем права збірацца. І мы не парушаем закон, — сказаў суддзі Кабанаў перад абвяшчэннем прысуду. — У нас дзве катэгорыі грамадзян: супрацоўнікі міліцыі і мы, людзі. Я лічу, што ўсе пратаколы палітызаваныя з-за таго, што я займаюся актыўнай дзейнасцю».

Суддзя Наталля Вакульчык вырашыла, што Аляксандр Кабанаў вінаваты толькі ў парушэнні закону аб масавых мерапрыемствах. Вакульчык асудзіла фермера на 5 сутак. Ён быў узяты пад варту ў залі суда.

Падтрымаць абвінавачанага прыйшлі больш за 20 чалавек. Прыехаў з Мінска і Анатоль Лябедзька (Кабанаў — сябра Аб'яднанай Грамадзянскай Партыі).

«Ганьба!» — крычалі людзі, калі Кабанава бралі пад варту.

Такім чынам, Аляксандр Кабанаў не зможа ўзяць удзел ні ў адным з «Маршаў недармаедаў», якія маюць прайсці ў суботу і нядзелю ў раённых гарадах, у тым ліку ў Пінску.

Каментары43

 
Націсканне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні.

Цяпер чытаюць

Стаў вядомы сэнс крымінальнай «справы страхаўшчыкоў»9

Стаў вядомы сэнс крымінальнай «справы страхаўшчыкоў»

Усе навіны →
Усе навіны

Дарадца аяталы Хаменеі: Сюрпрызы працягнуцца4

«Беларусіянізм — гучыць прыгожа». Вольга Лойка прапанавала сваю нацыянальную ідэю55

Удар па Кіеве: загінулі шэсць чалавек, шмат параненых3

Двое дарослых загінулі, двое дзяцей атрымалі траўмы ў ДТЗ у Рэчыцкім раёне

Апошнія месяцы з Еўропы ў Беларусь амаль не гоняць свежыя аўто. Вось у чым прычына1

Вызвалены эстонец: У турме ў Беларусі да мяне ставіліся вельмі дрэнна. У XXI стагоддзі ніхто не павінен жыць у такіх умовах4

Дзярждэп заявіў пра павышаную рызыку для амерыканцаў за мяжой

Кіраўнік МЗС Ірана прыбыў у Маскву для перамоваў з Пуціным5

Краіны НАТА дамовіліся павялічыць выдаткі на абарону да 5% ад ВУП. Раней на гэтым настойваў Трамп8

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Стаў вядомы сэнс крымінальнай «справы страхаўшчыкоў»9

Стаў вядомы сэнс крымінальнай «справы страхаўшчыкоў»

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць