Намеснік прэм'ер-міністра — міністр замежных і еўрапейскіх спраў Бельгіі Дзідзье Рэйндэрс наведае Беларусь з рабочым візітам 15 сакавіка. Пра гэта сёння журналістам паведаміў начальнік упраўлення інфармацыі-прэс-сакратар МЗС Беларусі Дзмітрый Мірончык, перадае БЕЛТА.

Праграмай візіту прадугледжаныя сустрэчы Дзідзье Рэйндэрса з міністрам замежных спраў Уладзімірам Макеем.

«У ходзе перамоў будзе абмеркаванае шырокае кола пытанняў беларуска-бельгійскага супрацоўніцтва, у тым ліку ў гандлёва-эканамічнай і інвестыцыйнай сферах, дыялог па лініі Беларусь—ЕС, узаемадзеянне ў міжнародных арганізацыях», — праінфармаваў Дзмітрый Мірончык.

Прэс-сакратар МЗС адзначыў, што гэта першы ў гісторыі двухбаковых адносін візіт у Беларусь кіраўніка знешнепалітычнага ведамства Бельгіі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0