Акцыя па бязвыплатнай здачы крыві з удзелам спартсменаў ФК «Крумкачы» адбудзецца 10 сакавіка ў 6-й гарадской клінічнай бальніцы (ГКБ) Мінска, паведамілі агенцтву «Мінск-Навіны» ў адміністрацыі ўстановы аховы здароўя.

У мерапрыемстве возьмуць удзел больш за 20 гульцоў клуба.

«Ініцыятарам правядзення «Дня донара» ў 6-й ГКБ стала кампанія LG Electroniсs, якая ў далейшым плануе прапагандаваць бязвыплатнае донарства з прыцягненнем медыйных персон, спартсменаў», — распавяла валеолаг 6-й ГКБ Галіна Гаўрык.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0