Бабруйскі раённы суд пакараў палітыка Алеся Чыгіра 10 суткамі арышту й штрафам у памеры 60 базавых велічыняў — гэта 2 мільёны 100 тысяч рублёў.

Судзьдзя Бабруйскага раённага суду Аляксей Клімаў прызнаў палітыка вінаватым у зьдзяйсьненьні дробнага хуліганства, непадпарадкаваньні патрабаваньням міліцыі й пашкоджаньні транспартнага сродку — таксоўкі.

Празь пяць дзён прысуд уступіць у сілу. За гэты час у Алеся Чыгіра будзе мець магчымасьць абскардзіць пастанову ў магілёўскім абласным судзе.

Алесь Чыгір вінаватым сябе не прызнае й зазначае, што прысуд палітычна матываваны.

«Ён разьлічаны на тое, каб я спыніў сваю выбарчую кампанію, але я таго не зраблю. Бліжэйшымі днямі я абскарджу пастанову бабруйскага суду», — зазначыў Алесь Чыгір.

Алеся Чыгіра затрымалі позна ўвечары 29 траўня, калі ён зь сям’ёй вяртаўся ад сваякоў дадому таксоўкай. Пасьля таго, як з таксістам разьлічыліся, Алесь папрасіў у яго чэк на аплату; той адразу пачаў канфліктаваць.

Калі жонка Чыгіра з дачкой выйшлі з машыны, таксіст адразу ж паехаў, ня даўшы выйсьці самому Алесю. Кіроўца спыніўся толькі каля міліцэйскага патруля, які даставіў палітыка ў пастарунак. У пастарунку, паводле спадара Чыгіра, яго моцна зьбілі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?