У чацвер, 9 сакавіка лідары ЭС на саміце ў Бруселі пераабралі Дональда Туска на пасаду прэзідэнта Еўрапейскай рады, паведамляе Радыё Польшча.

Getty

Такім чынам, польскі палітык будзе займаць гэтую пасаду бліжэйшыя два з паловай гады.

Як паведамляе агенцтва AFP, спасылаючыся на свае крыніцы, за кандыдатуру былога польскага прэм'ера прагаласавалі 27 лідараў краін-сяброў ЕС. Супраць перавыбрання Дональда Туска выступіў польскі ўрад.

На сваёй старонцы ў твітары Дональд Туск падзякаваў усім за падтрымку.

«Дзякую за давер і станоўчую ацэнку. Я зраблю ўсё магчымае, каб зрабіць ЕС лепш», — напісаў кіраўнік Еўрарады.

Польшча доўгі час выступала супраць перавыбрання Дональда Туска на гэтую пасаду. У суботу 4 сакавіка Варшава афіцыйна вылучыла свайго кандыдата — дэпутата Еўрапарламента Яцэка Сарыюш-Вольскага.

Лідэр «Права і справядлівасьці» Яраслаў Качыньскі заяўляў, што Туск павінен несці адказнасць за катастрофу прэзідэнцкага самалёта пад Смаленскам. Ён таксама абвінавачваў Туска ў прыняцці рашэнняў, «надзвычай шкодных для Польшчы».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?