Футбольны клуб «Растоў», у складзе якога гуляе беларускі ветэран Цімох Калачоў, спаборнічае ў Лізе Еўропы з «Манчэстэр Юнайтэд».
У адным з эпізодаў футбаліст счапіўся з трэнерам англічан Жазэ Маўрыньё, абклаўшы таго мацюкамі. Праўда, наўрад ці той зразумеў канкрэтныя словы на замежнай мове.
Матч, дарэчы, скончыўся сенсацыйнай нічыёй 1-1. Свой гол «Растоў» забіў пасля трапнай перадачы Калачова.