У Віцебску 9 сакавіка пабітыя два тэмпературныя рэкорды, паведамілі БЕЛТА ў абласным цэнтры гідраметэаралогіі і маніторынгу навакольнага прыроднага асяроддзя.

«9 сакавіка ў Віцебску абнавіліся два тэмпературныя рэкорды. Пабітыя максімумы сярэднясутачнай і дзённай тэмпературы. Новыя значэння — 7,2 і 11,5 градуса цяпла адпаведна. Папярэднія максімальныя паказанні — 6,8 градуса (сярэднесутачная тэмпература) і 9,3 градуса (дзённая) былі зафіксаваныя ў 2015 годзе», — канстатавалі ў аблгідрамеце.

Што ж тычыцца 10 сакавіка, то самым цёплым гэты дзень быў у 2014 годзе — 14,2 градуса цяпла, а самая цёплая ноч адзначаная ў 2015-м — 4,8 градуса са знакам плюс. Дарэчы, мінулай ноччу ў Віцебску было толькі 2,2 градуса цяпла. Самым халодным дзень 10 сакавіка быў у Віцебску ў 1940 годзе — 6,5 градусаў марозу, а ноччу 1962-га тэрмометры апусціліся да 20,1 градуса ніжэй за нуль. Самым снежным гэты дзень быў у 1985 годзе — вышыня снежнага покрыва ў Віцебску дасягала 62 см.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0