У сталіцы праіндэксаваныя субсідаваныя тарыфы на ЖКП для грамадзян Беларусі. Адпаведнае рашэнне ад 24.02.2017 года пад нумарам 707 было апублікаванае ў пятніцу, дзясятага сакавіка, на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале.

Фіксаваны кошт на тэхнічнае абслугоўванне жылога дома на адзін квадратны метр агульнай плошчы жылога памяшкання ў месяц цяпер складае 0,1004 рубля. Устаноўленая цана на водазабеспячэнне цяпер складае 0,5322 рубля за адзін кубічны метр, на водаадвядзенне, што мае на ўвазе пад сабой каналізацыю, — 0,3554 рубля за адзін кубічны метр. Тэхнічнае абслугоўванне ліфта з аднаго жыхара ў месяц складае 1,19 рубля, а капітальны рамонт — 0,0883 рубля (адзін квадратны метр агульнай плошчы жылога памяшкання ў месяц).

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0