Урад Расіі зняў забарону на пастаўкі некаторых відаў гародніны і кветак з Турцыі. Пра гэта гаворыцца ў пастанове, апублікаванай на сайце кабміна РФ, паведамляе ВВС. 

«У прыватнасці, выключаныя гваздзікі, свежая або ахалоджаная цыбуля і шалот, каляровая капуста і капуста брокалі і шэраг іншых тавараў», — гаворыцца ў даведцы да дакумента.

Таксама ў пятніцу стала вядома, што авіякампанія-лаўкостар «Победа» з 21 красавіка запускае рэгулярныя рэйсы з Масквы ў турэцкі курортны горад Аланья. Абодва паведамленні былі апублікаваныя незадоўга да пачатку перамоў прэзідэнтаў дзвюх краін, якія пройдуць у Маскве у пятніцу.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0