Праблема страхавога стажу для вайскоўцаў павінна быць вырашана. Такую задачу Аляксандр Лукашэнка паставіў сёння на нарадзе па выніках дзейнасці праваахоўных органаў у 2016 годзе і пытаннях аптымізацыі праваахоўнай і судовай сістэм.

«Неабходна ўважліва паглядзець на праблему так званага страхавога стажу для вайскоўцаў. Гэта няправільна, калі выслуга гадоў на ваеннай службе наогул не залічваецца ў страхавы стаж, неабходны для назначэння працоўнай пенсіі», - лічыць Аляксандр Лукашэнка.

У выніку вайсковец, які звольнены без ваеннай пенсіі, але праслужыў 10, 15 і больш гадоў, павінен нараўне з учарашнім студэнтам у сталым узросце адпрацаваць яшчэ 20 гадоў для атрымання працоўнай пенсіі. «Такая сітуацыя асабліва несправядлівая ў адносінах да вайскоўцаў, якія звальняюцца са службы без ваеннай пенсіі па прычынах, што незалежаць ад іх», - падкрэсліў кіраўнік краіны.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?