Грамадства5757

Масавыя пратэсты ў Маладзечне: улады адказалі хапуном лідараў апазіцыі АНЛАЙН

Акцыя ў Маладзечне стала тэстам, ці задаволіла людзей прыпыненне дэкрэта, ці яны настроеныя пратэставаць далей. Рэпартаж адтуль вяла карэспандэнтка «НН» Настасся Роўда.

На «марш недармаедаў» у Маладзечне сабралася да 1000 чалавек. Акцыя стала тэстам, ці задаволіла людзей прыпыненне дэкрэта №3. Удзельнікі акцыі запатрабавалі поўнай адмены дэкрэта.

«Наша Нiва» — бастыён беларушчыны

ПАДТРЫМАЦЬ

Да людзей на плошчы выйшаў старшыня райвыканкама Яхнавец, які прапанаваў дэлегаваць сваіх прадстаўнікоў у будынак выканкама.

Людзі ў адказ запатрабавалі, каб выключыў гукаўзмацняльнікі, праз якія ішло папярэджанне МНС пра пажары.

Яхнавец у выніку сышоў. Людзі пачалі крычаць «Ганьба», а затым прайшлі шэсцем па вуліцы Прытыцкага да будынка падатковай інспекцыі, дзе на дзвярах прыклеілі рэзалюцыю з патрабаваннем адмяніць дэкрэт. «Нам трэба датэрмінова правесці выбары! А каб правесці чэсныя выбары, трэба памяняць Цэнтрвыбаркам, Ярмошыну», — сказаў карэспандэнтам адзін з удзельнікаў шэсця, прадпрымальнік Аляксандр.

Па ацэнках праваабаронцаў, у мітынгу на плошчы ўзялі ўдзел 500 чалавек, у шэсці — да 1000 чалавек.

Людзі скандавалі «Жыве Беларусь!» і «Уладу — народу!».

Ніколі раней у Маладзечне не праходзіла такіх масавых акцый пратэсту. 

20:59

Пасля акцыі ў Маладзечне затрыманыя лідар АГП Анатоль Лябедзька, сустаршыня БХД Віталь Рымашэўскі, старшыня руху «За свабоду» Юрась Губарэвіч, сацыял-дэмакрат Алесь Абрамовіч, актывістка БХД Вольга Кавалькова і журналіст БелаПАН Сяргей Каралевіч.

Лябедзька трансляваў затрыманне ў сваім фэйсбуку. Нейкі час яго, Губарэвіча і Каралевіча суправаджалі людзі ў цывільным. Потым накінуліся і сталі збіваць. Затрыманне адбывалася вельмі брутальна. 

«У Маладзечанскім РАУС. Затрыманне у лепшых традыцыях… Закінулі у бус, тварам у падлогу. Зараз ідзе разбіральніцтва». З боку міліцыі галоўны — Кісель.», — напісаў Губарэвіч.

Лябедзька потым здолеў весці трансляцыю з РУУС у фэйсбуку, потым, здаецца, зноў пачалося збіццё і трансляцыя спынілася.

«Мяне закінулі, па Губарэвічы патапталіся, потым Каралевіча закінулі», — паведамляў Лябедзька ў фэйсбуку.

«Вы можаце патлумачыць, чаму я затраманы», — спытаўся Лябедзька, і трансляцыя адключылася.

«Закінулі ў бус, тварам у падлогу, з грубай фізічнай сілай. Адвезлі ў пастарунак. Хутчэй за ўсё, нейкая група з Менска гэтым займалася, бо іх твары я не аднойчы бачыў на менскіх мерапрыемствах. Нам нічога не сказалі, не папярэдзілі, проста, як злачынцаў, падляцелі ззаду, адчынілі дзверы, пазакідвалі, селі на плечы на нас і паехалі», — сказаў Юрась Губарэвіч карэспандэнту Свабоды.

Юрась Губарэвіч назваў гэтыя дзеянні міліцыі «спробай запалохвання».

— Я цяпер знаходжуся ў кабінеце з супрацоўнікам міліцыі, які будзе складаць пратакол. Чым гэта завершыцца, я не ведаю. Але ёсць верагоднасць, што мы тут заначуем да суда. А з улікам выходных дзён — да панядзелка. Тут цяжка прагназаваць.

— То бок вы цяпер у Маладзечанскім РАУС?

— Напэўна, так, бо цяжка было зразумець. Заводзілі тварам у падлогу, накінуўшы капюшоны на галаву. І так выводзілі з аўтобуса, таму ніякай шыльды я не разгледзеў.

Начальнік міліцыі Маладзечна Валянцін Асіповіч адмовіўся каментаваць журналістам арышты і загадаў пакінуць пастарунак.

Нікога ва ўнутр будынка не пускаюць.

***

Ілля Бондар паведаміў пра затрыманне пяці чалавек. «Ехалі ў таксі з мітынга. спыніла ДАІ і бус. Затрымалі пяць чалавек. Сярод іх Яўген Радкевіч і Ягор Аўсяннікаў»

***

Таксама пасля акцыі быў затрыманы малады чалавек з арафаткай на твары. Паводле назіральнікаў БХК, яго жорстка запіхнулі ў міліцэйскую машыну. Хлопца завуць Дзяніс, яму 16 год.

19:24

З'явілася інфармацыя пра першыя затрыманні ў Маладзечне. Праваабаронцы паведамляюць, што затрымалі хлопца з арафаткай на твары. Яго зацягнулі ў міліцэйскую машыну.

19:08

Акцыя скончана, людзі разыходзяцца. Міліцыі асабліва не бачна. Ахвотныя падпісваюцца за адмену дэкрэту №3.

19:07

19:05

«Давялі народ да галечы, выць хочацца, — кажа Надзея. — Мне да пенсіі пара гадоў, работы няма. Дачка маладая, 23 гады, працы таксама няма. Мой муж працуе, вось і выжываем толькі таму, што сям'я».

19:04

19:01

«Я беспрацоўная, ліст не атрымала, але ў спісах ёсць. Хутка хлеба не будзе з'есці, а тут яшчэ гэты падатак», — абураецца спадарыня Ларыса.

18:56

18:55

18:51

Шэсце амаль дайшло да вакзала, аўтамабілісты сігналяць.

18:51

«Верым, можам, пераможам», «Жыве Беларусь», — скандуюць людзі.

18:50

18:48

18:43

18:39

Па ацэнках назіральнікаў, у акцыі бяруць удзел 500-600 чалавек. Зараз збіраюцца ісці маршам па вуліцы Прытыцкага да падатковай.

18:38

Зноў плошча скандуе «Жыве Беларусь». Зачытваюць тэкст рэзалюцыі, яго ўхваляюць. 

18:36

Мужчына кажа, што ўлады не даюць жыцця ні малому, ні сярэдняму бізнэсу, а камуналка расце.

18:35

«У мяне стаж працы — 46 гадоў, а я жыву ў галечы», — кажа жанчына.

18:28

Аляксандр прыйшоў з жонкай Кацярынай і двума малымі дзецьмі. Дэкрэт іх не закрануў, але пад яго дзеянне патрапіў яго брат і дзядзька. Мужчына прыйшоў з салідарнасці з усімі людзьмі, якія выйшлі на плошчы ў розных беларускіх гарадах.

18:21

«Мы прыйшлі, бо надакучыла так жыць. Нам не прыйшоў ліст, але праца то ёсць, то няма, мы супраць дэкрэта», — кажуць Святлана і Зміцер.

18:18

18:18

«Слава Генадзю Карпенку» (які ў пачатку 1990-х быў мэрам горада), — скандуюць. Кажуць, што горад варты такога мэра, а сённяшнім кіраўнікам: «Ганьба». Ахвотна падпісваюцца за поўную адмену дэкрэта.

18:16

18:14

Людзі скандуюць: «Яхнавец» (гэта старшыня райвыканкама), «Жыве Беларусь».

18:13

Губарэвіч заклікае чыноўнікаў выйсці пагаварыць з народам.

18:11

Выступае старшыня руху «За свабоду» Юрась Губарэвіч.

18:11

Перад прысутнымі выступілі лідар БХД Віталь Рымашэўскі і старшыня АГП Анатоль Лябедзька. Апошні заклікаў прыязджаць на «Марш недармаедаў» у Мінск 15 сакавіка.

Зараз на Цэнтральнай плошчы ў Маладзечне 300-400 чалавек.

18:09

Людзі гукаюць: «Жыве Беларусь».

18:09

18:05

Ужо сабралася пад сотню чалавек.

17:57

17:55

17:54

Двое міліцыянтаў праходзяць з рацыяй уздоўж плошчы.

17:50

Папярэджанні ад МНС усё яшчэ гучаць, людзей становіцца больш, але групуюцца ля плошчы.

17:49

17:45

На плошчы і вакол яе стаяць 40-50 чалавек. Аднак пакуль што не зразумела, ці яны прыйшлі на акцыю, ці проста назіраюць збоку.

17:44

Людзі збіраюцца вакол плошчы, стаяць ля кавярні, што побач.

17:42

17:41

«Цяжка сказаць, ці выйдуць людзі, бо напярэдадні Лукашэнка прыпыніў дзеянне дэкрэта і збавіў градус напружання ў грамадстве. Напэўна, усе ў горадзе ведаюць, што сёння будзе акцыя. Пачакаем, ці выйдуць. Ужо відавочна, што людзі збіраюцца, толькі стаяць групкамі па ўсёй плошчы, а яна вялікая», — кажа Капуцкі.

17:37

На Цэнтральнай плошчы ў Маладзечне людзей не шмат. Прысутнічае маладзечанскі праваабаронца Алесь Капуцкі.

17:30

17:28

Агароджу на Цэнтральнай плошчы цалкам прыбралі. На ўсю плошчу гучыць папярэджанне МНС пра небяспеку пажараў.

17:21

Чытачы ў каментарах паведамляюць, што ў музычным каледжы імя Агінскага студэнтаў закрылі ў аўдыторыях і не выпускаюць.

Напярэдадні на плошчы паставілі агароджы, але сёння іх знялі.

Сёння днём на плошчы мянялі плітку

У лютым-сакавіку аналагічныя акцыі пракаціліся па гарадах Беларусі.

Напярэдадні Лукашэнка, фактычна, прыпыніў дзеянне дэкрэта №3 на год. Грамадскія дзеячы заявілі, што патрабуюць поўнай адмены дэкрэта. Акцыя ў Маладзечне можа паказаць, ці задаволіла людзей прыпыненне дэкрэта ці яны настроеныя пратэставаць далей.

У Маладзечне дазволу на мітынг ніхто не прасіў, акцыя пройдзе ў форме народнага сходу.

У суботу аналагічная акцыя павінна прайсці ў Пінску (12:00), у нядзелю — у Бабруйску, Оршы і Рагачове. 15 сакавіка запланаваны Марш недармаедаў у Мінску. Мінгарвыканкам даў дазвол на шэсце, але адправіў па звыклым маршруце ад Акадэміі навук да Бангалор. Арганізатары заявілі, што будуць прымаць рашэнне непасрэдна на месцы.

Каментары57

 
Націсканне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні.

Цяпер чытаюць

«Я першамайскае быдла і ліміта, базару нуль. Але блізкі да цэнтра прыняцця рашэнняў». Што Тур піша пад псеўданімам у «экстрэмісцкім» чаце25

«Я першамайскае быдла і ліміта, базару нуль. Але блізкі да цэнтра прыняцця рашэнняў». Што Тур піша пад псеўданімам у «экстрэмісцкім» чаце

Усе навіны →
Усе навіны

На адзіным уроку 1 верасня школьнікі будуць слухаць цытаты Лукашэнкі і пісаць ліст піянерам 2075 года13

Стала вядома, за што цэлую сям'ю мінскага бізнэсмена прыгаварылі да 5 гадоў калоніі7

Амаль 40% расіян лічаць сябе «цалкам асаблівым народам»11

«Узровень правоў, свабод і ўмоў працы — горш, чым у школьнага настаўніка». Як справы ў выкладчыкаў-практыкаў у БДУІР і тэхнічных ВНУ ў 2025 годзе3

Маці расіяніна, які загінуў на вайне з Украінай, памерла на яго магіле8

«Мне нават цяжка вымаўляць, што там рускія, беларусы». Лукашэнка зноў заявіў пра «адзін народ»21

У Мінску завяршылі рэканструкцыю школы 1936 года ВІДЭА4

З'явіўся новы штодзённы аўтобусны рэйс у Вільню1

Ужо 23 чалавекі выслалі з Польшчы праз канцэрт Макса Каржа8

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Я першамайскае быдла і ліміта, базару нуль. Але блізкі да цэнтра прыняцця рашэнняў». Што Тур піша пад псеўданімам у «экстрэмісцкім» чаце25

«Я першамайскае быдла і ліміта, базару нуль. Але блізкі да цэнтра прыняцця рашэнняў». Што Тур піша пад псеўданімам у «экстрэмісцкім» чаце

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць